viasna on patreon

Хоцімскіх падлеткаў палохаюць турмой

2015 2015-06-28T23:22:28+0300 2015-06-28T23:22:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ukraine_turma.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Для так званых “цяжкіх” падлеткаў з Хоцімскага раёна супрацоўнікамі Хоцімскага РАУС была арганізаваная адмысловая паездка у магілёўскую турму №4.

Падчас наведвання выпраўленчай установы “Турма №4” у горадзе Магілёве дзеці азнаёміліся з сістэмай аховы і ўмовамі пражывання асоб, якія там адбываюць пакаранне. Як піша на інтэрнэт-сайце УУС Магілёўскага аблвыканкама УІ ІСН Хоцімскага РАУС Андрэй Мамчанка, “патрэбна прызнацца, што ўражанні непаўнагадовыя атрымалі розныя: ад страха да прыгнечання. Хочацца верыць, што некаторыя задумаюцца над тым, якія ўчынкі яны здзяйсняюць, і куды прывядуць іх наступствы. Рабяты кажуць, што не хацелі б апынуцца па той бок кратаў, бо свабода, калі разумееш, што можаш яе згубіць, пачынае цаніцца нашмат больш”.

Інтэрнэт-сайт УУС Магілёўскага аблвыканкама і піша, што “мэтай паездкі было зусім не напужаць дзяцей, а прымусіць іх задумацца, што яны маюць, што ім патрэбна цаніць, як важна прымаць правільныя рашэнні”.

Нагадаем, што менавіта ў магілёўскай турме №4 адбывае пакаранне кандыдат у прэзідэнты РБ на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года палітвязень Мікалай Статкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства