viasna on patreon

Затрыманні і арышты футбольных фанатаў на чэмпіянаце Беларусі па футболе

2015 2015-07-09T13:18:35+0300 2015-07-09T13:18:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fanaty_futbola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фанаты "БАТЭ" (фота з сайта belultras.by)

Фанаты "БАТЭ" (фота з сайта belultras.by)

Як паведамляе сайт belultras.by, падчас чэмпіянату Беларусі па футболе ўжо не аднойчы затрымліваліся футбольныя фанаты.

Так, 7 ліпеня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы фанаты “БАТЭ” паведамілі, што падчас матчу чэмпіянату Беларусі паміж “Слуцкам” і “БАТЭ” было затрымана 10 фанатаў футбольнага клуба “БАТЭ”. На ўсіх былі складзеныя пратаколы. Адзін з затрыманых фанатаў быў пакінуты на суткі. Верагоднай прычынай затрымання стала пераклічка «Наперад Барысаў!» паміж фанацкім сектарам “БАТЭ” і тымі, хто спазніўся да стартавага свістка. Усе затрыманыя атрымалі штрафы.

Акрамя таго, што на матчы паміж “Дынама” і “Гомелем” 5 ліпеня заўзятара “Дынама” выгналі са стадыёна за ружу з Пагоняй на яго шаліку, пацярпеў яшчэ адзін фанат мінскага “Дынама”. Дзіўна тое, што заўзятар назіраў за матчам з так званай горачкі на стадыёне “Трактар”, а не на самім стадыёне. У перапынку матчу двое заўзятараў мінчан адправіліся ў туалет, дзе адзін з іх быў затрыманы супрацоўнікамі АМАПу і патрульнымі. Прычынай затрымання, хутчэй за ўсё, стала фанацкая татуіроўка. 6 ліпеня адбылося судовае разбіральніцтва, у выніку якога заўзятару прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 17.1. КаАП – “Дробнае хуліганства”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства