УУС Магілёўскага аблвыканкама праводзіць праверку ў сувязі з публікацыяй на сайце «Вясны»
Прычынай праверкі стаў артыкул «Магілёўскага актывіста начальнік РАУС абвінаваціў у спробе дачы хабару".
Грамадскія актывісты Аляксандр Хамратаў і Зміцер Здобнікаў прыйшлі да начальніка Ленінскага РАУС Аляксандра Маскалёва з просьбай азнаёміцца з матэрыяламі адміністрацыйнай справы, якая было заведзеная на Святлану Іванюшаву.
Аднак праваахоўнік занадта востра адрэагаваў на пытанні Хамратава і Здобнікава. Па словах маладых людзей, іх спачатку выставілі з кабінета, а затым, ужо на калідоры, Маскалёў гучна абвінаваціў іх у дачы хабару,
УУС Магілёўскага аблвыканкама адзначае, што праверка праводзіцца як у сувязі з размяшчэннем матэрыялу на сайце spring96.org (у тэксце дадзена нават прамая спасылка на яго, так і па пісьмовай скарзе Аляксандра Хамратава і Зміцера Здобнікава, якая паступіла ва УУС 8 ліпеня.
На здымку - Аляксандр Маскалеў, начальнік Ленінскага РАУС.