viasna on patreon

Мінскі аблвыканкам: правы беларускамоўных грамадзян не парушаюцца

2015 2015-07-13T14:20:18+0300 2015-07-13T14:20:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/minablvykankam.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія праваабаронцы назвалі звычайнаю адпіскай адказ Мінскага аблвыканкаму на вынікі дакладу аб выканні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне. З адказу чыноўнікаў вынікае, што моўныя правы ў Рэспубліцы Беларусь абсалютна не парушаюцца.

-- У адказе на нашу амаль трыццацістаронкавую працу намеснік галоўнага ідэолага Міншчыны спадар Трухан даў адказ літаральна ў тры сказы. Маўляў, у адпаведнасці з Канстытуцыяй у нас двухмоўе, і кожны можа выбіраць мову зносін. А яшчэ ў краіне аказваецца ёсць закон “Аб мовах”, а значыцца правы беларускамоўных не парушаюцца і дзяржава гарантуе ўсё і ва ўсіх сферах жыцця, - абураецца прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту ў рэгіёне Леанід Мархотка. - Адказ далі абсалютна нематываваны і некампетэнтны. Нахабная чыноўніцкая адпіска. Не разумею, хто і па якіх крытэрах такіх асобаў прыймае на дзяржаўную службу. Можна падумаць, што беларусы -- гэта нейкія сляпыя кацяняты, якія не бачаць парушэння сваіх правоў. 63% жыхароў рэгіёну вызнае беларускую роднай мовай, 28% - дома размаўляе па-беларуску, а ў Салігорску ніводнага беларускамоўнага садка і школы няма. Чамусці ў Мінюсце, у Мінскім абласным судзе, ды нават у ДАІ і іншых дзяржаўных установах не адмаўляюць існаваня моўных праблем, а ў спадара Трухана з Мінаблвыканкаму ўсё ў вясёлкавых колерах распісана.

Па словах праваабаронцы, у бліжэйшы час чакаецца рэакцыя на даклад яшчэ з некалькіх дзяржаўных устаноў, пасля чаго будуць падведзены першыя практычныя вынікі рэалізацыі праекта па маніторынгу правоў беларускамоўных грамадзян у Салігорскім рэгіёне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства