viasna on patreon

У Магілёве на Ігара Барысава распачалі дзве справы

2015 2015-07-14T11:58:52+0300 2015-07-14T11:58:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/barysau-ihar.jpg
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Яго абвінавачваюць у парушэнні закона "Аб СМІ", а таксама ў атрыманні грашовай дапамогі з-за мяжы.

На галоўнага рэдактара сайта "НАШ Магілёў"Ігара Барысава завялі дзве адміністрацыйныя справы. Яго абвінавачваюць у парушэнні закона "Аб СМІ", а таксама ў атрыманні грашовай дапамогі з-за мяжы на сваё выданне. Суд над Барысавым адбудзецца 15 ліпеня.

Пра завядзенне двух новых спраў стала вядома 13 ліпеня, калі Ігар Барысаў прыйшоў да міліцыянераў, каб забраць канфіскаваныя раней камп'ютары. Праваахоўнікі паведамілі, што праверка ў межах крымінальнага артыкула па факце паклёпа скончана і справа не распачатая.

Нагадаем, што ў сакавіку сёлета міліцыянеры зрабілі агляд кватэры Барысава, а таксама памяшкання, дзе размяшчаецца офіс праваабаронцаў. Агулам на экспертызу было канфіскавана шэсць камп'ютараў, два мадэмы, а таксама нататнік рэдактара. Прычынай увагі праваахоўнікаў да сайта "НАШ Магілёў" стаў артыкул пра дырэктара магілёўскага прадпрыемства "Стужка", у якім апошні ўбачыў паклёп і напісаў заяву ў міліцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства