viasna on patreon

Эрлінг Борген: “Сёння кожны можа нешта змяніць у свеце” (відэа)

2015 2015-07-15T09:40:24+0300 2015-07-15T09:40:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/heart_that_never_dies.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 чэрвеня фільм з шасці частак нарвежскіх рэжысёраў Эрлінга Боргена і Тома Хейнэмана “Сэрца, якое ніколі не памрэ” атрымаў прэмію Італьянскага фестывалю “Кіно за мір”.

“Мы вельмі радыя гэтай узнагародзе, таму што гэта дае нам яшчэ больш магчымасцяў паказаць серыю стужак “Сэрца, якое ніколі не памрэ” у большай колькасці краінаў.

Калі я выступаў у Італіі пасля цырымоніі ўзнагароджання, я сказаў, што гэта ўзнагарода прысвечана змагарам за правы чалавека ва ўсім свеце, якія рызыкуюць сваім здароўем і жыццём у іх барацьбе”, - кажа Эрлінг Борген.

На афіцыйным сайце адзнятай серыі стужак пазначана, што «журналісты, юрысты, палітычныя актывісты, праваабаронцы штодня вядуць барацьбу ў карупцыйных рэжымах, якія падаўляюць мірнае ажыццяўленне свабоды выказвання альбо парушаюць іншыя асноўныя правы чалавека. Гэта гісторыя пра шэсьць чалавек — кожны з якіх з сэрцам, якое ніколі не памрэ”.

Сярод іншых абраных рэжысёрамі асобаў, героем аднаго з шасці фільмаў стаў беларускі праваабаронца, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

“Гэта серыя стужак пра барацьбітаў за правы чалавека з шасці розных краінаў, і я гляджу на кожнага з іх, як на героя. Больш, чым калі-небудзь, свет мае патрэбу ў такіх людзях. Мне было важна паказаць, што кожны можа нешта змяніць у свеце сёння”, - падсумоўвае рэжысёр.

Магчыма, “Сэрца, якое ніколі не памрэ” пакажуць і ў Беларусі. Таксама, серыя стужак можа з’явіцца і ў інтэрнэце. Але ўсё гэта адбудзецца толькі пасля таго, як пройдзе тэрмін пракату на скандынаўскіх тэлеканалах, якія заплацілі за фільм.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства