viasna on patreon

Суд адмовіў былому дырэктару ААТ "Белорусский биржевой банк" Паўлу Дзіку ў зыску да рэдакцыі "БДГ" (УП "Марат") і журналіста Сяргея Сацука.

2003 2003-10-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21-га кастрычніка суд Кастрычніцкага раёна Мінска адмовіў былому дырэктару ААТ "Белорусский биржевой банк" Паўлу Дзіку ў зыску да рэдакцыі "БДГ" (УП "Марат") і журналіста Сяргея Сацука.
Падставай для зыску аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі стаў артыкул "Следствие банкует", які з'явіўся на старонках "БДГ" 14 жніўня 2002 г. Зыскоўца патрабаваў прызнаць выкладзеныя ў публікацыі звесткі несапраўднымі, абавязаць адказнікаў апублікаваць абвяржэнне і кампенсаваць яго маральныя страты, спагнаўшы 100 млн. рублёў з УП "Марат" і 20 млн. - з аўтара артыкула С. Сацука. Аднак, вывучыўшы матэрыялы справы і заслухаўшы бакі, суддзя І. Басько прыняла рашэнне адмовіць П. Дзіку ў зыску.

Зыскоўца мае права абскардзіць судовае рашэнне ў касацыйным парадку напрацягу 10 дзён.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства