viasna on patreon

Упраўленне па фінансавых расследваннях спрабуе абскардзіць прысуд Мікалая Аўтуховіча

2015 2015-07-24T13:17:15+0300 2015-07-25T01:20:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mikalai-autukhovich-2014-04-18.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч паведаміў ПЦ “Вясна” аб тым, што Упраўленне па фінансавых расследваннях па Ваўкавыскаму раёну па сёняшні дзень намагаецца дабіцца абскарджвання па сфабрыкаванай на яго справе.

Нядаўна Мікалая Аўтуховіча спрабавалі прыцягнуць да адказнасці за тое, што ён нібыта ў снежні 2014 набыў валюту ў пасажыра таксі.

Ваўкавыскі раённы суд апраўдаў Аўтуховіча. Пазней Гарадзенскі абласны суд паведаміў, што справа закрытая, але ў абласны суд на рашэнне Ваўкавыскага раённага суду ўжо з абласнога Упраўлення па фінансавых расследаваннях была пададзена скарга.

Мікалай Аўтуховіч звярнуў увагу на факт парушэння працэсуальных нормаў:

“Скарга была пададзеная ад абласнога Упраўлення па фінансавых расследваннях, але па нормах павінна была быць з раённага. Суд звярнуў на гэтае парушэнне ўвагу. Пры гэтым ўжо выйшаў тэрмін даўніны абскарджвання, але УПФР накіравала чарговы зварот з просьбай працягнуць яго”.

Апошняе паседжанне абласнога суда таксама скончылася на карысць Мікалая Аўтуховіча. Міліцыянтам было адмоўлена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства