viasna on patreon

У Светлагорску пачаўся збор подпісаў на пікетах у падтрымку Віктара Цярэшчанкі і Сяргея Калякіна (фота)

2015 2015-07-27T14:04:38+0300 2015-07-27T14:04:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svetlagorsk-zbor-ciaresh-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Светлагорск, збор подпісаў, фота Ігара Песікава

Светлагорск, збор подпісаў, фота Ігара Песікава

26 ліпеня ў Светлагорску пачаўся збор подпісаў на пікетах у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты старшыні партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна і эканаміста Віктара Цярэшчанкі. Пікеты стаяць каля гарадскога рынку, таксама сябры ініцыятыўных груп плануюць збіраць подпісы на пляцоўках каля гандлёвых цэнтраў Светлагорску.

«Жыхары Светлагорску спакойна рэагуюць на правядзенне пікетаў, ахвотна ставяць подпісы, бо гэта адзіная магчымасць людзям выказаць свае адносіны да альтэрнатыўных кандыдатаў. Людзі ставяць подпісы, хоць і ведаюць загадзя, якім будзе вынік выбараў», - адзначыў каардынатар ініцыятыўнай групы па збору подпісаў у падтрымку Віктара Цярэшчанкі Ігар Песікаў.

«Палітычная геаграфія» цяперашняй выбарчай кампаніі на Гомельшчыне такая, што ў падтрымку Анатоля Лябедзькі подпісы збіраюць у Гомелі, Жлобіне і Акцябскім, Віктара Цярэшанкі – у Светлагорску, Таццяны Караткевіч - у Рэчыцы. Сябры партыі левых «Справядлівы свет» збіраюць подпісы ў падтрымку Сяргея Калякіна ў Гомелі, Светлагорску і на выязных пікетах у іншых райцэнтрах.

Фота з пікетаў Ігара Песікава

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Светлагорск, збор подпісаў, фота Ігара Песікава

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства