Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: Амаль месяц, як палітвязень Мікалай Дзядок знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу і толькі з другой спробы да яго патрапіў адвакат; 25 базавых велічынь штрафу атрымаў незалежны журналіст Зміцер Лупач: Справу незалежнай журналісткі Аліны Скрабуновай закрылі з-за заканчэння тэрмінаў накладання адміністрацыйнага спагнання.
“Па-за межамі”: Агенцтва ААН па справах перасяленцаў пачынае праект падтрымкі ўнутраных уцекачоў у Харкаўскай вобласці. Партнёрам міжнароднай структуры выступіла дабрачынная арганізацыя "Станцыя Харкаў", якая больш за год займаецца дапамогай тым, хто збег з зоны баявых дзеянняў. Сумесны праект называецца "Станцыя Рэгіён".
Госць рубрыкі “Асоба”: актывіст беларускай філіі Моладзевага Праваабарончага Руху Уладзімір Андрыенка, які днямі вярнуўся з Масквы, дзе ў складзе місіі ад Маскоўскай Хельсінскай групы займаўся маніторыгам працы мясцовых органаў паліцыі.
У музычных паўзах - кампазіцыі з новага альбома гурта Thievery Corporation.