viasna on patreon

Мікалай Лусто абскардзіць свой прысуд за акцыю каля ЦВК

2015 2015-07-30T14:36:05+0300 2015-07-30T14:44:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lusto.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Лусто (фота Галіны Абакунчык)

Мікалай Лусто (фота Галіны Абакунчык)

Актывіст моладзевага руху “Альтэрнатыва” Мікалай Лусто, які зладзіў 24 ліпеня адзіночны пікет каля Цэнтрвыбаркаму і быў за гэта пакараны, збіраецца абскарджваць судовую пастанову суда Маскоўскага раёна Мінска, які пакараў яго штрафам.

“Сваю акцыю 24 ліпеня я прысвяціў былому кандыдату у прэзідэнты і палітзняволенаму Мікалаю Статкевічу у знак нязгоды з нерэгістрацыяй Центрвыбаркамам ягонай ініцыятыўнай групы. І калі гэтыя выбары ізноў праходзяць недэмакратычна – ды навошта зусім іх праводзіць. Што мяняецца? Вось таму я выйшаў з адпаведным плакатам: «Навошта выбіраць? Трэба каранаваць! Не — выбарам!” – распавёў актывіст праваабаронцам.

“Пэўна, я здагадваўся, што мяне могуць за гэта і затрымаць, але лічыў, што не так хутка”, - кажа ён.

Акцыя, сапраўды,  працягвалася меней за якую хвіліну. Да Мікалая Лусто адразу падышоў ахоўнік і адвёў актывіста ў будынак ЦВК. Ужо адтуль яго адвезлі ў РУУС, а затым, да суду, утрымлівалі у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Судовае паседжанне адбылося 27 ліпеня  ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы. Суддзя Таццяна Матыль асудзіла актывіста па ч.1 арт. 23.34 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства" да штрафу ў  25 базавых велічынь. Прычым, на разгляд адміністрацыйнай справы нават не з’явіліся сведкі з боку супрацоўнікаў міліцыі, якія здзяйснялі затрыманне актывіста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства