viasna on patreon

У Магілёве збіраюць ахвяраванні на аднаўленне крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій

2015 2015-08-06T19:25:51+0300 2015-08-06T19:25:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/magil-kryz-repressii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве крыж ахвярам сталінскіх рэпрэсій патрабуе замены. Ён згніў і пасунуўся. Магілёўскі актывіст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Міхаіл Шараметаў заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян ахвяраваць сродкі на ўсталяванне новага памінальнага крыжа.

Прыносіць ахвяраванні можна ў незалежны прафсаюз па адрасу Магілёў, вул. Ленінская, д.29 оф.315.

Крыж быў усталяваны дэмакратычнай супольнасцю ў часы перабудовы на месцы, дзе ў канцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя адбываліся масавыя расcтрэлы гараджан, прадстаўнікоў духавенства і інтэлігенцыі.

Штогод на Дзяды магілёўцы збіраюцца каля крыжа і ў памяць аб растраляных у часы сталінскага і бальшавіцкага тэрору гараджан запальваюць знічы.

Праўда пра кар’ер, дзе цяпер стаіць крыж, адкрылася ў васьмідзесятыя гады мінулага стагодздзя, калі на месцы расстрэлу пачалі здабываць пясок. Рабочыя наткнуліся на чалавечыя парэшткі. Была створана камісія, вынікі працы якой невядомыя грамадскасці дагэтуль. Не падлічана і тое, колькі было расстраляна людзей. Вядома, што аднымі з першых расстралялі каталіцкіх святароў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства