viasna on patreon

Суд над журналістамі-фрылансерамі Алесем Кіркевічам і Алесем Дзянісавым адбудзецца 14 жніўня

2015 2015-08-06T21:57:18+0300 2015-08-06T21:57:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kirkevich_dzianisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

   Суд над журналістамі-фрылансерамі Алесем Кіркевічам і Алесем Дзянісавым адбудзецца 14 жніўня. Разгляд іх адміністрацыйнай справы павінен пачацца а 15-й гадзіне. Раней суддзя Юрый Казакевіч пераносіў разгляд з тае прычыны, што міліцыя не дапрацавала і не дадала да справы дакумент з Міністэрства замежных спраў, ці маюць Кіркевіч з Дзянісавым акрэдытацыю.

   Абодвух журналістаў зноў вінавацяць у парушэнні артыкула 22.9 частка 2 Адміністрацыйнага кодэксу Беларусі (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі). У міліцыі ў ліпені бягучага году быў складзены пратакол на падставе таго, што Кіркевіч і Дзянісаў маюць дачыненне да відэасюжэту, знятага ў выставачнай зале па вуліцы Ажэшкі, што ў Гродне, які пазней быў паказаны праз тэлеканал Белсат. 

   Суддзя Юрый Казакевіч ужо неаднойчы судзіў журналістаў-фрылансераў. Так 2 снежня 2014 года гродзенскі журналіст Андрэй Мялешка паводле згаданага артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу пастановай гэтага суддзі быў аштрафаваны на 40 базавых велічынь. А яшчэ раней 4 красавіка 2014 года Юрый Казакевіч асудзіў Алеся Дзянісава да 30 базавых велічынь штрафу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства