viasna on patreon

Рэпрэсіі супраць заснавальнікаў БХД у Верхнядзвінску

2015 2015-08-10T10:13:19+0300 2015-08-10T10:13:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bhd.jpg

Пракуратура Верхнядзвінскага раёна прымушае заснавальнікаў БХД адмаўляцца ад подпісаў, пастаўленых імі ў падтрымку рэгстрацыі партыі.
Як паведаміў каардынатар БХД ў Мёрскім раёне Сяргей Васільеў, заснавальнікаў БХД, якія пражываюць у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, выклікаюць у раённую пракуратуру і прымушаюць напісаць адмову ад свайго подпісу ў падтрымку рэгістрацыі партыі. Людзі, якія сутыкаюцца з падобным уціскам упершыню, у шоку. Дазволенае законам дзеянне - спроба афіцыйна зарэгістраваць партыю - падаецца як дыверсія супраць асноваў дзяржавы.
"Рэжым чарговы раз плюе на ўласныя законы і цкуе грамадзян, якія бачаць будучыню Беларусі дэмакратычнай і пабудаванай на хрысціянскіх прынцыпах. За гэта чыноўнікі будуць адказваць - рана ці позна. Мы бачым, якія "выбары" тут адбываюцца - спроба стварыць партыю перасьледуецца крымінальнымі мэтадамі", - заявіў сустаршыня аргкамітэту БХД Павел Севярынец.
"Аргкамітэт БХД абавязкова паінфармуе сваіх замежных партнэраў пра практыку беларускага "выбарчага працэсу", падкрэсьліў Севярынец. "Мы будзем настойваць на тым, што беззаконны рэжым легітымізаваць нельга".
Міністэрства юстыцыі абавязана даць адказ на заяву аб рэгістрацыі БХД да 13 жніўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства