Білборды з напамінам пра палітвязняў ля беларускай мяжы
https://spring96.org./be/news/79134
2015
2015-08-10T19:42:14+0300
2015-08-10T19:42:14+0300
2015-08-10T19:42:45+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/bobrowniki_710.jpg
Каля ўсіх буйных аўтамабільных памежных пераходаў на тэрыторыі Польшчы, на мяжы з Беларуссю, з’явіліся білборды з выявамі беларускіх палітычных вязняў. Яны ўсталяваныя сябрамі грамадзянскай ініцыятывы „Свабоду Мікалаю Статкевічу ды ўсім палітвязням”.
Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца шэсць палітычных зняволеных: экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, а таксама Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Юры Рубцоў, Яўген Васьковіч ды Арцём Пракапенка. Перыядычна з’яўляецца інфармацыя пра ціск на іх, а таксама пра пагаршэнне ўмоваў іх утрымання.
Фота statkevich.org