viasna on patreon

У Слоніме не дазволілі пікет у абарону палітвязняў (дакумент)

2015 2015-08-19T10:09:17+0300 2015-08-19T10:09:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svabodu-palitviaz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Слонімскія сябры аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" падавалі 14 ліпеня заяўку на правядзенне інфармацыйнага пікету ў абарону беларускіх палітвязняў. Днямі слонімскі грамадскі актывіст Іван Бедка атрымаў адказ за подпісам старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага, які паведаміў, што “адмоўлена ў правядзенні масавага мерапрыемства (пікетавання), запланаванага на 23 жніўня ў гарадскім парку па вуліцы Опернай г.Слоніма, так як накіраваныя Вамі ў выканкам дакументы не адпавядаюць артыкулу 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Як звычайна, чыноўнікі не лічаць патрэбным канкрэтызаваць, што на, іх думку, не адпавядае заканадаўству.

   Ужо каля 15 гадоў Слонімскі райвыканкам паслядоўна не дазваляе праводзіць у Слоніме ніякія мітынгі і пікеты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства