viasna on patreon

Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае вызваленне шасці палітычных зняволеных

2015 2015-08-24T17:02:46+0300 2015-08-29T08:31:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Заява

Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае вызваленне шасці палітычных зняволеных і заклікае ўлады да наступных крокаў, скіраваных на сістэмныя змены ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

22 жніўня стала вядома, што Указам А.Г. Лукашэнкі былі памілаваны і вызвалены з месцаў пазбаўлення волі шэсць палітычных зняволеных – Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Юры Рубцоў, Арцём Пракапенка і Яўген Васьковіч.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае вызваленне палітычных зняволеных і адзначае наступнае:

– вызваленне палітычных зняволеных і іх рэабілітацыя з’яўлялася адным з асноўных патрабаванняў беларускай і міжнароднай праваабарончай супольнасці;

– умовы вызвалення ўсіх шасці былых палітычных вязняў не прадугледжваюць аднаўлення іх у грамадзянскіх і палітычных правах у сувязі з наяўнасцю не знятай (не пагашанай) судзімасці. Дадзеная акалічнасць дазваляе ўладам ажыццяўляць кантроль за іх жыццём і грамадска-палітычнай дзейнасцю, а пры пэўных умовах можа быць выкарастана ў мэтах іх далейшай ізаляцыі. Наяўнасць непагашанай судзімасці пазбаўляе кожнага з іх права вылучацца ў якасці кандыдата на выбарах усіх узроўняў;

– на дадзены момант у СІЗА № 1 пад вартай на перыяд вядзення следства застаюцца моладзевыя актывісты Вадзім Жаромскі і Максім Пякарскі, крымінальны пераслед якіх, па нашым меркаванні, носіць палітычны характар;

– адсутнасць крокаў, скіраваных на сістэмныя змены ў галіне абароны правоў чалавека ў краіне, пакідаюць магчымасць ажыццяўлення крымінальнага пераследу па палітычных матывах. Толькі рэальныя дзеянні, скіраваныя на адмову ад рэпрэсіўнага заканадаўства і практыкі абмежавання грамадзянскіх і палітычных правоў, аднаўленне шырока палітычнага плюралізму, галоснасці, а таксама імкненне дзяржаўных органаў да выканання сваіх канстытуцыйных і міжнародных абавязацельстваў у галіне абароны правоў чалавека з’яўляюцца гарантыяй, што ў будучым мы не суткнемся з праявамі рэпрэсій у дачыненні да іншадумцаў і апанентаў дзеючай улады.

Праваабрончы цэнтр “Вясна” заклікае беларускія ўлады:

– прыняць захады, накіраваныя на поўнае аднаўленне грамадзянскіх і палітычных правоў вызваленых палітвязняў;

– адмяніць усе працэсуаальныя рашэнні, якія дазваляюць трымаць пад вартай В. Жаромскага, М. Пякарскага на перыяд правядзення расследвання;

– прадпрыняць дзеянні, скіраваныя на далейшае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Мінск, 24 жніўня 2015 года

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства