Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: 27 жніўня ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя былога палітвязня Юрыя Рубцова; Прэвентыўны нагляд над Мікалаем Аўтуховічам працягнуты на паўгода; Грамадзкі актывіст з Светлагорску, інвалід-вазочнік Юрый Ляшэнка звярнуўся з індывідуальнаю скаргаю ў Камітэт ААН па правах чалавека.
"Каментар Эксперта": Былыя палітычныя вязні Ігар Аліневіч ды Яўген Васьковіч падзяліліся ўражаннямі пра ролю дапамогі праваабаронцаў ды грамадзянскіх актывістаў падчас знаходжання за кратамі
“Падзея”: Фігуранты па “справе графіцістаў” Максім Пякарскі і Вадзім Жаромскі адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе.
Госць рубрыкі “Асоба”: Намеснік кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" і адзін з каардынатараў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Валянцін Стэфановіч. Да 26 жніўня органамі выканаўчай улады былі створаныя ўчастковыя выбарчыя камісіі, працэс адбору ў якія быў вельмі фармальным. З прадстаўнікоў, вылучаных апазіцыйнымі палітычнымі партыямі, у склад камісій патрапілі ўсяго 6% прэтэндэнтаў.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта Avias.