Салігорск: З сынам супрацоўніка ДАІ правялі прафілактычную гутарку за пагрозы "нацыяналісту"
Салігорскі РАУС не пабачыў складу правапарушэння ў пагрозах на адрас кіроўцы Аляксандра Малочкі, выкліканых яго патрабваннем выкарыстання беларускай мовы пры зносінах з мясцовымі супрацоўнікамі ДАІ.
Нагадаем, пасля з’яўлення ў незалежных СМІ інфрмацыі аб барцьбе салігорца з дзяржаўтаінспекцыяй за свае моўныя правы сын аднаго з супрацоўнікаў ДАІ пагражаў яму праз сацыяльныя сеткі “знайсці гэтага нацыяналіста”. Аляксандр Малочка ўспрыняў гэтыя пагрозы за рэальныя і, баючыся за сябе і сваё аўто, звярнуўся ў аддзяленне міліцыі з просьбай правесці адпаведну праверку і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
З адказу начальніка Салігорскага РАУС Андрэя Русановіча вынікае, што складу адміністрацый, а тым больш крымінальнага, правапарушэння ў пагрозах на адрас спадара Малочкі не выяўлена. Тым не менш, з сынам таго супрацоўніка ДАІ была праведзена адпаведная прафілактычная гутарка аб недапушчальнасці проціпраўных паводзін.