Затрыманні пікетоўшчыкаў каля Палаца Незалежнасці
7 верасня ў другой палове дня пацярпелыя і падманутыя дольшчыкі забудоўшчыка ТАА “Валынь” правялі чарговы пікет. На гэты раз некалькі дзесяткаў чалавек сталі с расцяжкамі каля Палаца Незалежнасці. Праз некаторы час, калі пікетоўшчыкі пачалі разыходзіцца, супрацоўнікі міліцыі затрымалі некалькі чалавек. Як паведамляе realty.tut.by гэта Сяргей Шунько, Леанід Красоўскі, і журналістка «Народнай Волi» Кацярына Андрэева. Яна мела пры сабе рэдакцыйнае заданне, якое забралі пры затрыманні.
Прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі паведаміў праз facebook, што ўсіх затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска для разбіральніцтва.
Каля 19.10 двух затрыманых маладых людзей і Кацярыну Андрэеву прывезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска, каля якога дзяжурыў прэс-сакратар ГА “БАЖ” Барыс Гарэцкі.
Прыкладна праз паўтары гадзіны журналістку адпусцілі без складання пратакола.