viasna on patreon

Актывістка таджыкскай апазіцыі Шабнам Худойдодава, затрыманая ў Брэсце, па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА

2015 2015-09-07T22:19:00+0300 2015-09-08T08:49:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shabnam_hudojdodova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Шабнам Худайдодава

Шабнам Худайдодава

Пра гэта паведаміў праваабаронца Раман Кісляк: ён нагадаў, што грамадзянка Таджыкістана сёлета 13 чэрвеня накіроўвалася ў Польшчу і была спыненая на чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны падчас памежнага кантролю.

Пасля таго, як было засведчана, што па ініцыятыве ўладаў Таджыкістана Худойдодава, якая з’яўляецца актывісткай апазіцыйнай арганізацыі “Група 24”, знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку, яна была перададзена для далейшага разгляду супрацоўнікам Брэсцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Пазней Худойдодава звярнулася з хадайніцтвам да беларускіх уладаў аб прадастаўленні ёй прытулку. Да вырашэння пытання аб яе статусе працэдура выдачы ў Таджыкістан прыпыненая.

Праваабаронца звярнуў увагу на тое, што, па інфармацыі памежнікаў, Шабнам Худойдодава была затрыманая, бо знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку за экстрэмісцкую дзейнасць на тэрыторыі сваёй краіны. “Тое, што Худойдодава на тэрыторыі Таджыкістана не займалася экстрэмісцкай дзейнасцю, лёгка праверыць. Яна далучылася да “Групы 24”, знаходзячыся ўжо на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, дзе пражывала ў апошнія гады. З таго моманту яна ні разу не была ў Таджыкістане. Усё, што яна рабіла, - гэта крытыкавала таджыкскія ўлады за іх палітыку”, - падкрэсліў Раман Кісляк.

Ён адзначыў, што ў кастрычніку 2014 улады Таджыкістана абвесцілі арганізацыю “Група 24” экстрэмісцкай. З тых часоў шэраг актывістаў гэтай групы былі затрыманыя, выкрадзеныя або забітыя. “Худойдодава з'ехала з Расіі, таму што баялася за сваё жыццё”, - патлумачыў праваабаронца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства