viasna on patreon

Уладзіміра Някляева 15 верасня выклікаюць дзеля дачы тлумачэнняў

2015 2015-09-15T15:47:51+0300 2015-09-15T15:50:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/piket-statkevich-1.jpg
Пікет Статкевіча 10 верасня 2015 года.

Пікет Статкевіча 10 верасня 2015 года.

Праваахоўнікі хочуць іх атрымаць у сувязі з удзелам у пікеце, якія прайшоў 10 верасня ў Менску. Выклік быў зроблены ў гэты ж самы дзень па тэлефоне.

Старшыня аргкамітэту грамадскага руху “За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі”, палітык і паэт Уладзімір Някляеў кажа, што не збіраецца нікуды ісці, а тлумачэнне ў яго і перад пікетам, і пасля яго – толькі адно, якое звязанае з яго законнымі правамі:

– Ёсць Канстытуцыя, якая нават у тым знявечаным выглядзе дае мне як грамадзяніну Беларусі права выяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю. Плюс тое, што ў час выбарчых кампаній гэтае маё канстытуцыйнае права падцверджана яшчэ артыкулам 45 Выбарчага кодэкса, дзе зноў жа сказана пра тое самае, што я маю права на пікеты і мітынгі дзеля таго, каб выявіць сваю грамадзянскую пазіцыю. Яны панапісвалі ўсялякіх інструкцый, падзаконных актаў, але я не магу арыентавацца, як грамадзянін, які адчувае адказнасць за сваю краіну, на іх інструкцыі і нейкія падзаконныя паперы, якія не дазваляюць мне быць грамадзянінам. 

Прыгадаем, што 10 верасня ў самым цэнтры Менску каля ГУМа былы палітычны вязень ды экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч арганізаваў пікет з патрабаваннем сумленных і свабодных выбараў. На пікеце таксама выступілі Ўладзімір Някляеў ды лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. На самаго Статкевіча непасрэдна на месцы склалі адміністрацыйны пратакол.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства