viasna on patreon

Баранавіцкі актывіст прыйшоў на працу ў краму ў канцлягернай робе

2015 2015-09-24T11:23:23+0300 2015-09-24T11:23:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baran-gryk-rygor-piket.jpg

Грамадзкі актывіст з БаранавічаўРыгор Грык прыйшоў на працу ў паласатай робе, стылізаванай пад канцлягернае адзеньне.

Як распавёў спадар Грык Свабодзе, такім чынам ён выказаў пратэст супраць таго, што яму не выдаюць працоўнае адзеньне. Працуе Рыгор Грык грузчыкам у краме «MART INN».

Краму зачынілі, прыехала міліцыя, мэдыкі.

«Я прыйшоў на працу ў канцлягернай адзежы. Дырэктарка захацела, каб я пераапрануўся, а я сказаў, што павінен быць чыстым, а мая адзежа чыстая, але ў палосачку. Іншай у мяне ня было. Справа ў тым, што мне не выдавалі ніколі спэцадзеньня. Прыехала міліцыя, падыходзіў чалавек у цывільным, хуткая дапамога прыехала. Пакуль мяне не чапаюць. Дырэктарка толькі мяне ў сьпіну штурхнула, ды за руку падрапала, калі выпіхвала з залі. Выключылі сьвятло ў залі ў краме і не пускаюць людзей. Я нічога не парушаю, гатовы працаваць, міліцыя мяне не забірае, бо я не мацюкаюся. Прыходзіў Аляксандар Вайцешык, актывіст мясцовы, спрабаваў гэта зьняць, але міліцыянты папрасілі яго з крамы, і цяпер участковы яго апытвае ў машыне», — распавёў па тэлефоне Рыгор Грык.

«Міліцыянты спрабавалі прымусіць мяне пераапрануцца. А я ім кажу: уявіце, вы прыйшлі на працу, а вам ня выдалі форму, і вы ходзіце ў майтках па горадзе. То вы б узялі з дому любое адзеньне — вось такое, як у мяне, напрыклад,— кажа Рыгор Грык пра гутарку зь міліцыянтамі.— Ня ведаюць, пакуль, што са мной рабіць. Пабачым, што будзе далей, можа, сёньня я буду ў турме або ў "дурцы"».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства