viasna on patreon

Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства 23 верасня 2015 года на плошчы Свабоды ў Мінску

2015 2015-09-24T14:12:59+0300 2016-07-25T12:25:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akcuja-2015-09-23-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет на Плошчы Свабоды ў Мінску 23 верасня 2015 года

Пікет на Плошчы Свабоды ў Мінску 23 верасня 2015 года

Высновы:

Масавае мерапрыемства 23 верасня 2015 года, прысвечанае абмеркаванню вынікаў дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі, насіла мірны характар. Адсутнасць заяўкі на правядзенне масавага мерапрыемства, як таго патрабуе закон, не з’яўляецца нагодай для абмежавання свабоды мірных сходаў. Факт складання на арганізатараў пікета Мікалая Статкевіча, Уладзімера Някляева і Анатоля Лябедзькі пратаколаў аб адміністратыўным правапарушэнні за правядзенне несанкцыянаванай акцыі можна расцэньваць як умяшанне ў ход масавага мерапрыемства з боку супрацоўнікаў міліцыі, хаця адзначаем станоўчую практыку складання пратакола на месцы без фізічнага затрымання асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністратыўны працэс. З іншага боку, складанне пратакола і прысутнасць міліцыянта ў непасрэднай блізкасці ад вышэйназваных арганізатараў замінала правядзенню мерапрыемства. Таму можна зрабіць выснову, што дзяржава дагэтуль не выконвае пазітыўных абавязкаў падчас правядзення мірных сходаў у Беларусі: супрацоўнікі міліцыі не абазначаная належным чынам, іх немагчыма ідэнтыфікаваць, а таксама не ажыццяўляюць ахову дэманстрантаў ад правакатараў, якія таксама былі заўважаныя.

Папярэдняя інфармацыя:

Падчас правядзення масавага мерапрыемства 23 верасня 2015 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 9 назіральнікаў, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя належным чынам (бэйджамі і сінімі камізэлькамі).

Ход масавага мерапрыемства:

  1. Адзін з арганізатараў мерапрыемства Мікалай Статкевіч з'явіўся ў 17:52 на месцы пікетавання і яго адразу акружылі людзі. У 17:58 да спадара Статкевіча далучыўся Уладзімір Някляеў. Пасля яны разам з прысутнымі людзьмі перайшлі ад сквера ля мінскай ратушы на іншы бок ратушы каля рэстарана Гамбрынус. Прыкладна ў 19:05 пачалася афіцыйная частка мерапрыемства. Да арганізатараў далучыўся Анатоль Лябедзька.
  2. Адбыліся выступы ў мегафон арганізатараў мерапрыемства (Статкевіч, Някляеў, Лябедзька) ды іншых актывістаў. Падчас выступу арганізатараў да Мікалая Статкевіча і Ўладзіміра Някляева падышоў супрацоўнік у форме і пачаў складаць пратаколы па адміністратыўных парушэннях. Супрацоўнік быў без бэйджа, паводзіў сябе карэктна, але не тлумачыў правы і абавязкі асобе, у дачыненні якой вядзецца адміністратыўны працэс, сваімі дзеяннямі замінаў выступаючым гаварыць у мікрафон, чым і выклікаў негатыўную рэакцыю з боку ўдзельнікаў мерапрыемства. Людзі пачалі крычаць “Ганьба”, але фізічнай сілы з боку прысутных выкарыстана не было. Іншыя супрацоўнікі міліцыі ў грамадзянскай вопратцы ніяк не рэагавалі на гэты інцыдэнт.
  3. Колькасць удзельнікаў мерапрыемства мянялася. Назіральнікі налічылі ад 50 чалавек перад пачаткам да 450 чалавек - максімальная прыблізная колькасць, якая была пазначана назіральнікамі.
  4. Колькасць супрацоўнікаў міліцыі было складана вызначыць праз адсутнасць апазнавальных знакаў на пераважнай частцы супрацоўнікаў. Так супрацоўнік у форме з надпісам “Міліцыя” былі 2 чалавекі, супрацоўнік ДАІ - 1 чалавек, каля 46 – у грамадзянскай вопратцы з адметнымі прыкметамі (навушнікі, рацыі). Усё кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама і РУУСаў было ў грамадзянскай вопратцы без апазнавальных знакаў. Праз дарогу была зафіксаваная блакітная машына (мікрааўтобус) з прыладай, якая здымала пікет.
  5. Перашкоды ў працы назіральнікаў не былі зафіксаваныя, але аднаму з назіральнікаў, які рабіў фотарэпартаж і зрабіў фота некаторых прадстаўнікоў аховы правапарадку ў грамадзянскай вопратцы, паступілі пагрозы, што за ім будуць уважліва сачыць. Пасля ніякіх інцыдэнтаў зафіксавана не было.
  6. Перашкоды з патрапленнем на месца збору адсутнічалі. Перашкоды для працы СМІ адсутнічалі. Фактаў затрымання заўважана не было.
  7. Лёзунгі на мерапрыемстве былі наступныя: “Жыве Беларусь”, “Ганьба”, “Cлава Героям”, “Лукашэнка – сыходзь”.
  8. Заклікаў да гвалтоўных дзеянняў з боку арганізатараў не зафіксавана. Адзін заклікам было запрашэння на наступнае мерапрыемства 10 кастрычніка і просьба байкатаваць выбары і запісвацца ў назіральнікі за выбарамі.
  9. Выкарыстоўвалася наступная сімволіка: 6 бел-чырвона-белых сцягоў, два сцягі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 3 сцягі Еўрапейскай Беларусі, плакат “Подумай про усатого, поддержи BYKOT”.
  10. Падчас масавага мерапрыемства супрацоўнікі міліцыі не ўжывалі фізічную сілу.
  11. Назіральнікі не зафіксавалі машын хуткай дапамогі.
  12. Натоўп вакол групы арганізатараў не перашкаджаў прахожым і руху транспарту.
  13. Былі заўважаныя людзі, якія негатыўна рэагавалі на сцягі Еўрапейскай Беларусі, але ніякіх правакацыі з іх боку не было.
  14. Былі заўважаныя асобы, якія прыходзяць на трэці пікет у гэтым месяцы і пачынаюць словамі правакаваць удзельнікаў мерапрыемства.
  15. У 18:50 арганізатары абвясцілі пра заканчэння мерапрыемства. Людзі пачалі разыходзіцца, але невялікая група людзей заставалася (у тым ліку арганізатары) да 19:20.

Рэкамендацыі

Рэкамендацыі супрацоўнікам праваахоўных органаў:

1) ажыццяўляць ахову грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменнай вопратцы, а таксама быць пазначанымі ідэнтыфікацыйнымі карткамі (бэйджамі ці нагруднымі знакамі);

2) абазначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі, СМІ і арганізатарамі масавага мерапрыемства;

3) спыніць адміністратыўныя працэсы ў дачыненні да Анатоля Лябедзькі, Мікалая Стеткевіча і Ўладзіміра Някляева  ў сувязі з рэалізацыяй ім права на свабоду сходаў, гарантаванага арт.35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт.19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і іншымі міжнароднымі дакументамі ў галіне правоў чалавека;

4) не перашкаджаць назіральнікам ажыццяўляць іх функцыі, у тым ліку фота-фіксацыю, не аказваць на іх у сувязі з гэтым ціск.

Суб’ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

 5) ініцыяваць змены ў беларускае заканадаўства з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.

Пікет на Плошчы Свабоды ў Мінску 23 верасня 2015 года
Пікет на Плошчы Свабоды ў Мінску 23 верасня 2015 года
Пікет на Плошчы Свабоды ў Мінску 23 верасня 2015 года
Пікет на Плошчы Свабоды ў Мінску 23 верасня 2015 года

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства