viasna on patreon

Баранавічы: Рыгор Грык звольнены з працы

2015 2015-09-25T16:06:00+0300 2015-09-26T08:09:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baran-gryk-roba-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 верасня грамадскі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык быў чарговы раз зволены з працы – грузчыка ў адной з прыватных крам горада. На працу ў краму Рыгор Грык 24 верасня прыйшоў у турэмным паласатым адзенні. Краму адразу зачынілі на 2 гадзіны, і адміністрацыя хуценька выклікала міліцыю, кіраўніцтва з Мінска, якое адразу прывезла працоўную кніжку Грыка. Нагодай для звальнення стаў нібыта прагул у мінулую суботу, 19 верасня, калі Рыгор Грык быў у адпачынку.

Грамадскі актывіст паведаміў, што выйшаў на працу 24 верасня ў зэкаўскім адзенні, каб выказаць пратэст супраць парушэнняў правоў працоўных. Ён падкрэсліў, што дырэктар крамы прымушае людзей працаваць больш гадзін, чым прадугледжвае працоўнае заеканадаўства. Хто выказваў пратэст за адвольную выплату заробкаў без тлумачэньняў, за нявыдачу працоўнага адзення, за адсутнасць умоваў на працы, таго адразу звальнялі з працы.

– Нас прымушаюць выконваць мноства іншай работы, за якую не атрымліваем грошы. Калі адчынялі краму, то было 45 работнікаў, зараз – толькі 25. Зразумела, што нагрузка на астатніх рэзка павялічылася, а зарплата ў мяне зменшылася на мільён і больш. Але думаю найбольш кіраўніцтва крамы, як і, магчыма, высокія і адказныя гарадскія чыноўнікі, былі незадаволены маёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і шукалі магчымасць зволіць мяне з працы, – пракаментаваў Рыгор Грык.

Гэта ўжо пятае звальненне з працы за апошнія 10 гадоў грамадскага актывіста.

Фота: Рыгор Грык у зэкаўскім адзенні падчас працы ў краме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства