У Віцебску выдалі ўжо чацвёртую "Шэрую кнігу"
Гэта чацвёрты выпуск штогадовага зборніка «Шэрая кніга. Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне», перыяд: з ліпеня 2014 г. да чэрвеня 2015 г.
У інтэрнэце можна знайсці электронную вэрсію кнігі, складзенай на падставе публікацый, праваабарончых сайтаў і матэрыялаў з іншых інтэрнэт-рэсурсаў. Выданне мае 12 раздзелаў, дзе падаецца інфармацыя пра парушэньні грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў, а таксама звесткі пра маніторынг судовых працэсаў, звароты жыхароў Віцебшчыны ў Камітэт ААН па правах чалавека, грамадзянскія ініцыятывы і акцыі, дзейнасць мясцовых праваабаронцаў.
Як адзначаюць у прадмове да кнігі ўкладальнікі, сітуацыя з правамі чалавека ў Віцебскім рэгіёне за перыяд агляду не змянілася ў лепшы бок. І тое, што ў параўнанні з мінулагоднім выпускам аб'ём кнігі павялічыўся ў паўтары разы, сведчыць пра наяўнасць вялікай колькасці праблем з правамі чалавека на Віцебшчыне.