Затрыманых актывістаў руху «За свабоду» адпусцілі без складання пратаколаў
https://spring96.org./be/news/80256
2015
2015-10-01T20:19:42+0300
2015-10-01T20:19:42+0300
2015-10-01T21:42:26+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/narodny_referendum.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У другой палове дня 1 кастрычніка ў Мінску ў раёне Батанічнага саду супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў руху «За свабоду» Аляксандра Осіпава, з рэкламным шчытом кампаніі «Народны рэферэндум» і супрацоўніцу прэсавай службы руху Вольгу Быкоўскую.
Вольга Быкоўская паспела паведаміць, што іх вязуць у РУУС Першамайскага раёна сталіцы, затым сувязь з затрыманымі перапынілася. Каля 19 гадзінаў стала вядома, што затрыманых адпусцілі без складання пратаколу.
Трам-пам-пам. Усім, хто хваляваўся, дзякуй. Воля на волі )))