viasna on patreon

Запрашаем бабруйчанаў на выставу выцінанкі і “Жывыя размовы” пра правы чалавека

2015 2015-10-15T18:54:00+0300 2015-10-15T17:57:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/anons-photo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мерапрыемства незвычайнага фармату адбудзецца 18 кастрычніка ў Бабруйску. Наведнікі змогуць атрымаць карысныя парады ці кансультацыі ад спецыялістаў па розных пытаннях праваабароны, а таксама забраць на памяць упадабаную паштоўку з выставы-“сушкі”.

На “Жывыя размовы” ў Тайм-клубе “1387” збяруцца юрысты і праваабаронцы грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў, якія дзейнічаюць як на Магілёўшчыне, так і па ўсёй Беларусі.   

Наведнікі змогуць непасрэдна паразмаўляць са спецыялістамі, якія працуюць з праблемамі дыскрымінацыі, прымусовай працы, парушэння правоў грамадзянаў у месцах несвабоды, доступу да правасуддзя, парушэння права на юрыдычную дапамогу, доступу да інфармацыі, свабоды асацыяцыяў, жорсткага абыходжання з жывёламі і па іншых пытаннях, а таксама ажыццяўляюць грамадзянскі кантроль за працай дзяржаўных органаў, займаюцца аналітычнай, адукацыйнай і асветніцкай дзейнасцю ў галіне правоў чалавека.

Гэта прадстаўнікі такіх арганізацый як Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Праваабарончы цэнтр “Ідэнтычнасць”, Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, моладзевая прафсаюзная група "Студэнцкая Рада" і Міжнародны праваабарончы рух у Беларусі.

У кожнага госця мерапрыемтсва будзе магчымасць атрымаць экспертныя парады ці кансультацыі наконт жыццёвых сітуацый, якія могуць падавацца невырашальнымі. 

Падчас “Жывых размоваў” будзе працаваць выстава-“сушка” паштовак “Дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” народнай мастачкі Вольгі Бабурынай, якая арыгінальным чынам увасобіла 30 артыкулаў Дэкларацыі, што распавядаюць пра агульначалавечыя каштоўнасці.

Чакаем вас у нядзелю 18 кастрычніка ў Тайм-клубе “1387” па адрасе: г. Бабруйск, вул. Савецкая, 97-2. Мерапрыемства будзе праходзіць з 14.00 да 17.00 і пабудаванае такім чынам, што далучыцца можна ў любы момант. Таму калі не будзеце паспяваць да пачатку – усё адно прыходзьце! Уваход вольны.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства