viasna on patreon

Блогера Нікіценку моцна збілі супрацоўнікі міліцыі, а затым пакаралі вялікім штрафам

2015 2015-10-15T15:32:44+0300 2015-10-15T16:09:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kdb-akcyja_nikicenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Нікіценка

Віктар Нікіценка

Вядомы блогер Віктар Нікіценка, якія супрацоўнічае са шматлікімі незалежнымі СМІ, 13 кастрычніка быў затрыманы ў Менску супрацоўнікамі сілавых структур і моцна збіты.

У 13.30 Нікіценка прыйшоў на плошчу Незалежнасці, каб, па ягоных словах, “данесці людзям сваю пазіцыю адносна злачынцы Лукашэнкі, які чарговы раз захапіў уладу ў Беларусі”. Разам з ім на плошчу прыйшло яшчэ два чалавекі. Затым блогер папрасіў сяброў сфатаграфаваць яго на фоне Дома ўрада з самаробным плакатам „Лукашэнка пад трыбунал“.

Некалькі чалавек у цывільным ўвесь час назіралі за гэтым, а потым адзін з іх, падобны да супрацоўніка міліцыі, падыйшоў і запытаўся, што тут робіцца, папрасіў паказаць блакнот, які быў у руках Нікіценкі, і прад’явіць ягоныя дакументы.

У адказ Віктар Нікіценка папрасіў яго прад'явіць свае дакументы, а таксама прадставіцца і патлумачыць, на якой падставе ён патрабуе пашпарт. Але той адмовіўся адказваць і сышоў.

У 14:00 гадзін удзельнікі акцыі вырашылі сыйсці з плошчы. Яны ўтрох накіраваліся ў бок метро.

“На лесвіцы, якая вядзе ў падземны пераход, мяне схапілі за рукі і сілай пацягнулі ўніз. Натуральна, я супраціўляўся, а таксама запатрабаваў паказаць свае пасведчанні… але мяне цягнулі на другі бок падземнага пераходу, дзе чакаў ужо белы бус... Мяне абражалі, мяне білі, мяне запалохвалі, мне пагражалі расстрэлам пасля паходу на плошчу. - Дрэнна працуеце! - казаў я гэтым слугам народу, якія псіхалагічна мяне спрабавалі прэсаваць ў белым бусе, па дарозе ў суд. - Раней завозілі ў лес і забівалі, а цяпер толькі языкамі менціце і абражаеце. Вы - рабы. Будзе нас 300 тысяч. На плошчы - будзеце поўзаць перад намі. Пасля гэтай заявы вадзіла не вытрымаў і накіраваўся да мяне. - Здымі акуляры ... - сказала ён. Я спакойна зняў акуляры. Пасля гэтага атрымаў услед ўдар па твары, а потым яшчэ некалькі разоў. Па ходзе збіцця вышыбала пытаўся ў мяне: «Гэта я раб?», - даючы мне магчымасць адказаць. Я адказаў, заехаўшы яму сваёй галавой у нос. Потым ад злосці хамло заціснула маю галаву паміж ног і пачало біць па баках, па спіне, па нырках.

Віктар Нікіценка

Супрацоўнікі ў цывільным (КДБ) паводзілі сябе агрэсіўна, забралі ўсе рэчы, сцерлі ўсе дадзеныя з тэлефона і фотаапарата. Забаранялі тэлефанаваць у аддзяленні міліцыі, дзе яго трымалі амаль дзве гадзіны.

Прычынай сілавога затрымання стала нежаданне даць свае дадзеныя супрацоўніку міліцыі, які не прадставіўся і не захацеў даць свае дакументы па маёй просьбе, - лічыць Віктар Нікіценка.

Двое сяброў Віктара, якія разам з ім выйшлі на плошчу Незалежнасці — Алесь Папок і Сяргей Талстой — затрыманыя не былі.

У той жа дзень, 13 кастрычніка адбыўся суд.  Віктару Нікіценку суд Маскоўскага раёна сталіцы прысудзіў штраф у памеры 20 базавых велічынь за несанкцыянаваны пікет, 30 базавых за непадпарадкаванне міліцыі і за абразу суддзі.

Блогер Віктар Нікіценка супрацоўнічае з Маскоўскай рэдакцыяй Радыё Свабода, “Эха Масквы”, сайтам “korrespondent.net”

.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства