viasna on patreon

Сёння – суд над удзельнікам стыхійнага мітынгу 11 кастрычніка

2015 2015-10-16T09:24:42+0300 2015-10-16T10:24:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shescie-minsk-11.10.2015a.jpg

16 кастрычніка суд Маскоўскага раёна сталіцы разгледзіць адміністрацыйную справу ў дачыненьні Артура Жука, які ўдзельнічаў у стыхійнай апазыцыйнай акцыі ўвечары 11 кастрычніка ў цэнтры Менску.

15 кастрычніка да яго на працу на Менскі завод колавых цягачоў прыйшлі два міліцыянты ў цывільным, распавёў Артур Жук:

«Яны склалі пратакол і перадалі мне позву ў суд. Бяруць мяне, наколькі я зразумеў, за тое, што я нецэнзурна лаяўся. Запытаўся, што мне пагражае. Адказалі: як вырашыць суд. Гэта азначае альбо суткі, альбо штраф», — распавёў малады чалавек.

У асноўны дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах пасьля афіцыйнага закрыцьця выбарчых участкаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску сталі зьбірацца людзі, нязгодныя з вынікамі выбараў. За некалькі гадзін іх колькасьць вырасла зь некалькіх дзясяткаў прыкладна да 300 чалавек.

Удзельнікі акцыі перайшлі на плошчу Незалежнасьці, дзе адбыўся непрацяглы мітынг каля Чырвонага касьцёлу. Неўзабаве людзі сталі разыходзіцца.

У дачыненьні да 17-гадовага школьніка Ягора Скрабнеўскага, адзінага, хто быў з бел-чырвона-белым сьцягам, міліцыянты сталі складаць пратакол аб правапарушэньні па арт. 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства).

Астатнія ўдзельнікі акцыі, у тым ліку Артур Жук, сталі абурацца дзеяньнямі праваахоўнікаў. Сваім абурэньнем Жук прыцягнуў увагу журналістаў. Спадар Жук казаў пра неабходнасьць правесьці адкрытую выбарчую кампанію, заклікаў беларусаў больш актыўна адстойваць свае правы, змагацца за сваю будучыню. Прэзыдэнтам Беларусі, на яго думку, павінен быў стаць «псыголяг і бізнэсоўца».

Малады чалавек быў настолькі ўзбуджаны, што ў размове з прэсай раз-пораз зрываўся на ненарматыўную лексіку, але прыносіў свае прабачэньні. Ён сказаў журналістам, што ён ўсьведамляе наступствы свайго эмацыйнага выступу, якія, «хутчэй за ўсё, будуць сумныя».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства