viasna on patreon

У Баранавічах судзяць Рыгора Грыка за тое, што прыйшоў на працу ў паласатай робе

2015 2015-10-16T10:31:23+0300 2015-10-16T10:31:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baran-gryk-roba-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовы працэс над актывістам прафсаюза РЭП Рыгорам Грыком па абвінавачанні ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ) распачаўся 15 кастрычніка.

У пратаколе адміністрацыйнага правапарушэння, які быў складзены без ведама актывіста, указваецца, што Рыгор Грык выказваў непавагу да грамадства і нецэнзурна лаяўся, на заўвагі на працоўным месцы не рэагаваў. Згодна з запіскай участковага на імя начальніка Баранавіцкага РАУС, пратакол не падпісаны Грыком таму, што ўчастковы не застаў яго дома.

Заяву ў міліцыю напісалі загадчыца крамы Вольга Борыс і яе намесніца Вольга Якубовіч, якія ў той дзень, калі Рыгор Грык прыйшоў на працу ў паласатай робе, ужо выклікалі міліцыю. Тады Грыгор Грык патлумачыў супрацоўнікам праваахоўным органаў, што ён спакойна выконвае свае абавязкі грузчыка, яго паласатая вопратка чыстая, а працоўнае спецадзенне яму не выдаюць ужо 2 гады. Тады міліцыя не ўбачыла ніякіх парушэнняў у дзеяннях Рыгора Грыка, і актывіст дапрацаваў поўную змену. Зараз жа высвятляецца, што актывіст нібыта лаяўся матам пры наведвальніках і работніках крамы. Па словах Грыка, такога не было, інакш бы яго забралі на суткі яшчэ 24 верасня.

У першы дзень судовага працэсу Грык падаў суддзі заяву аб дазволе сфатаграфаваць дакументы, але такога дазволу не атрымаў. Пасля гэтага ён выказаў недавер да суддзі, але гэтае хадайніцтва было адхілена. Паколькі спадар Грык не ведаў, у чым яго абвінавачваюць, то папрасіў даць час для азнаямлення з матэрыяламі справы.

Суд працягнецца 20 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства