viasna on patreon

У Брэсце судзяць актывістаў, якія збіраліся ў Мінск на акцыю

2015 2015-10-21T10:55:44+0300 2015-10-21T15:08:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudovaja_zala.jpg
Судовая зала.

Судовая зала.

21 кастрычніка будуць судзіць чатырох брэстаўчан, якія збіраліся ў Мінск на шэсце нацыянальнага сцяга. Апазіцыйная акцыя прайшла ў сталіцы яшчэ 10 кастрычніка. У той дзень чатыры маладыя чалавекі выехалі з Брэста ў Мінск на аўтамабілі. Ужо на выездзе з горада іх спынілі супрацоўнікі ДАІ разам з людзьмі ў чорным і зладзілі ператрус у салоне аўто. Па версіі праваахоўнікаў, адзін з маладых людзей быў падобным да нейкага крымінальніка.

Затым усіх чацвярых даставілі ў Маскоўскі РУУС Брэста і склалі на іх пратаколы за нецэнзурную лаянку, пасля чаго завезлі ў ізалятар, дзе пратрымалі амаль двое сутак. 12 кастрычніка маладых людзей прывезлі ў суд. Хлопцы сваёй віны не прызналі, і судовае пасяджэнне перанеслі на 21 кастрычніка, паабяцаўшы, што выклічуць у якасці сведкаў супрацоўнікаў спецслужбаў, якія іх затрымлівалі.

Як стала вядома Еўрарадыё, разгляд справы пачнецца ў 10.00.

* * * 

У Брэсце перанеслі суд над футбольнымі фанатамі, якіх затрымалі па дарозе ў Мінск. Чатырох брэстаўчан затрымалі па дарозе на шэсце нацыянальнага сцяга ў Мінску. Апазіцыйная акцыя прайшла ў сталіцы яшчэ 10 кастрычніка. У той дзень маладыя людзі выехалі з Брэста на аўтамабілі. А на выездзе з горада іх спынілі супрацоўнікі ДАІ разам з людзьмі ў чорным і зладзілі ператрус у салоне аўто. Па версіі праваахоўнікаў, адзін з маладых людзей быў падобным да нейкага крымінальніка. Усіх чацвярых даставілі ў Маскоўскі РУУС Брэста і склалі на іх пратаколы за нецэнзурную лаянку, пасля чаго завезлі ў ізалятар, дзе пратрымалі амаль двое сутак.

Па словах удзельніка справы Андрэя Кавальчука, падчас знаходжання ў ІЧУ да іх прыходзілі супрацоўнікі КДБ.

Паўторны разгляд справы адбудзецца 30 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства