viasna on patreon

Набор валанцёраў на фестываль “Тыдзень студэнта”

2015 2015-10-21T11:50:51+0300 2015-10-21T11:50:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tydzenj_studenta.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гэтым годзе з 9 па 17 лістапада ў Мінску адбудзецца фестываль “Тыдзень студэнта”, які прысвечаны Міжнароднаму дню салідарнасці студэнтаў. Гэта ўжо другі раз, калі шэраг студэнцкіх арганізацый і ініцыятыў ладзяць яго разам.

У 2014 годзе ў гэтыя даты фэст складаўся з такіх мерапрыемстваў як  дыскусіі, семінары, сіці-гейм, кінаноч, канцэрт і іншае. Больш падрабязней пра падзеі можна прачытаць на нашым сайце studentsweek.info.

Сёлета мы вырашылі пашырыць нашую каманду арганізатараў, бо маем намер зрабіць “Тыдзень студэнта” яшчэ больш дынамічным і яскравым. І для гэтага нам трэба вашая дапамога.

Калі ты жадаеш атрымаць незабыўны досвед валанцёрства ды пракачаць свае скілы ў арганізатарскім накірунку – пераходзь па спасылцы да анкеты.

ЯКАЯ ДАПАМОГА ПАТРЭБНА?

  • Лагістыка (дамовіцца з памяшканнем, знайсці людзей, патэліць удзельнікам і інш.);
  • Піяр (сацсеткі – нашае ўсё);
  • Тэхнічная дапамога на мерапрыемствах (сустракаць удзельнікаў, падрыхтоўваць прастору і г.д.).

Мы набіраем валанцёраў да 25 кастрычніка, а потым арганізуем агульную сустрэчу, дзе больш падрабязна распавядзем што, куды і для чаго.

Абяцаем, што кожная заяўка будзе надзеленая нашай увагай. А калі ўзнікаюць пытаньні, то можна пісаць сюды studentsweek@gmail.com

Не прапусці магчымасць атрымаць валанцёрскі досвед у камандзе апантаных людзей і прыняць удзел у цікавых мерапрыемствах у ролі арганізатара.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства