Суд над актывістамі, якія мелі намер паехаць у Менск на «шэсьце нацыянальнага сьцяга» перанесены
На 21 кастрычніка ў Берасьці быў прызначаны працяг судовага працэса над Андрэем Кавальчуком, Глебам Грынбергам, Мікалаем Хатынюком і Змітром Абрамуком, якія меліся ўзяць удзел у «шэсьці нацыянальнага сьцяга» ў Менску 10 кастрычніка.
21 кастрычніка ў суд з’явіліся Андрэй Кавальчук і Глеб Грынберг. Двое іншых прыцягваемых да адміністратыўнай адказнасці Мікалай Хатынюк і Зьміцер Абрамук у суд не з’явіліся бо працавалі. Сведкі супрацоўнікі ДАІ ў суд таксама не з’явіліся. У сувязі з гэтым суддзя суду Маскоўскага раёна г. Брэста Карабан Раман Якаўлевіч ізноў перанёс разгляд справы гэтым разам на 30 кастрычніка 2015 года.
Вось што распавёў аб абставінах затрымання Андрэй Кавальчук:
“10 кастрычніка мы вырушылі ў кірунку Мінска. Неўзабаве наш аўтамабіль «Рэно» на выезьдзе зь Берасьця спынілі супрацоўнікі ДАІ. Было каля 11 гадзін дня. Супрацоўнікі ДАІ паведамілі нам прычыну затрымання, нібыта я падобны да чалавека, які знаходзіцца ў вышуку. Людзі ў цывільным абшукалі наш аўтамабіль і маіх сяброў, якія са мной ехалі.
Пасля вобшуку нас даставілі ў Маскоўскі РАУС г. Брэста. Там на нас склалі пратаколы аб адміністратыўным парушэнні, нібыта мы брыдкасловілі, і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. У райаддзеле нам задавалі дзіўныя патанні: “Ці ваяавў на Данбасе? Страляў ці не страляў?..” Мабыць за мяне ўзяліся таму, што мяне, як футбольнага заўзятара перапісалі на мяжы, калі я ездзіў на футбольны матч у Львове... Ежа ў ізалятары – агідная! 12 кастрычніка нас прывезлі з ізалятара ў суд Маскоўскага раёну г. Брэста. У судзе мы віны не прызналі і заявілі, што лічым затрыманне незаконным. Запатрабавалі выклікаць сведак-міліцыянтаў. Судзьдзя перанёс пасяджэньне на 21 кастрычніка і выклікаў сьведкаў. Пасьля чаго нас адпусьцілі”.