viasna on patreon

Прадпрыемствам Салігоршчыны спусцілі разнарадку на кінастужку "Мы, братья..."

2015 2015-10-21T18:25:47+0300 2015-10-22T12:48:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/film-my-bratja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні Салігорскага райвыканкаму па ідэалагічнай працы Мікалай Маскевіч абавязаў прадпрыемствы раёна набыць квіткі на прагляд прапагандыскай кінастужкі “Мы, братья…” і забяспечыць яўку работнікаў у адпаведнасці з даведзенай разнарадкай.

Паводле галоўнага ідэолага раёна, працу па “арганізацыі паказу нацыянальнага фільму” праводзіць Міністэрства культуры. З улікам “грамадска-палітычнай важнасці” гэтага мерапрыемства Мікалай Маскевіч патрабуе ад кіраўнікоў прадпрыестваў і ўстановаў садзеяння праз абавязковае набыццё квіткоў і забеспяченне яўкі не меншай за даведзеную.

Усяго разнарадку атрымалі каля шасці дзясяткаў арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў Салігорскага раёна. Найбольшую яўку, паводле дакумента, абавязаныя забяспечыць установы адукацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства