viasna on patreon

Баранавічы: супраць Рыгора Грыка вылучана яшчэ адно абвінавачанне

2015 2015-10-25T19:55:05+0300 2015-10-25T19:55:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baran-gryk-roba-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23-га кастрычніка быў трэцім днём разгляду справы грамадскага актывіста з Баранавіч Рыгора Грыка, які прыйшоў на працу ў паласатай робе, стылізаванай пад турэмную. Актывіста абвінавачваюць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ): нібыта за лаянку матам.

Хадайніцтва Рыгора Грыка адносна замены суддзі, выказанае ў другі дзень судовага разбіральніцтва, было задаволена. Замест Сяргея Данільчыка справу разглядаў Васіль Петрыў.

Не абыйшлося без сюрпрыза. Толькі перад трэцім судовым паседжаннем актывіст і яго адвакат даведаліся з інфармацыі на стэндзе, што да абвінавачання ў дробным хуліганстве дададзена абвінавачанне ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (арт.23.34 КаАП). Гэта абвінавачанне вылучана за пікет, праведзены падчас выбарчай кампаніі ў падтрымку Таццяны Караткевіч 27 верасня. На пачатку паседжання суддзя Васіль Петрыў сказаў, што вырашана аб’яднасць разгляд двух пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адзін працэс. Адвакат Грыка заявіў хадайніцтва, каб азнаёміцца з новай справай. Суддзя задаволіў хадайніцтва з умовай, што праз гадзіну суд працягнецца.

Пасля азнаямлення са справай судовы працэс быў працягнуты. Адвакат звярнуў увагу суддзі на амаль пусты пратакол па арт 17.1 КаАП, папрасіў накіраваць яго на дапрацоўку. Суддзя адмовіў: маўляў, тэрмін у 5 дзён для вяртання пратакола прайшоў. Нагадаем, што яшчэ падчас разгляду ў першы дзень Рыгор Грык настойваў на тым жа, і тады суддзя Сяргей Данільчык адмовіў яму.

Адвакат настаяў на пераносе судовага працэсу, акцэнтуючыся на вялікім аб’ёме далучанай справы, з якой яму неабходна лепш азнаёміццва і выклікаць дадатковых сведак. Суддзя Петрыў задаволіў хадайніцтва і прызначыў працяг на 27 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства