Анатоля Лябедзьку чакае чарговы суд
https://spring96.org./be/news/80941
2015
2015-10-26T10:38:53+0300
2015-10-26T10:38:53+0300
2015-10-26T10:38:53+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/liabedzka-pozva.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў позву з суда Цэнтральнага раёна Менска.
Як паведаміў палітык праз facebook, яго выклікаюць 28 кастрычніка ў 10 гадзінаў на разгляд адміністрацыйнай справы за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве “Шэсце нацыянальнага сцяга” 10 кастрычніка. (частка 3 арт 23.34 КаАП).
У гэты дзень у Менску адбыліся мітынг і шэсце ад сталічнай плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа.
Нагадаем, 9 кастрычніка ў гэтым жа судзе Анатоль Лябедзька быў пакараны штрафам у памеры 9 мільёнаў рублёў за ўдзел у акцыі "За мірную, нейтральную Беларусь", якая адбылася 4 кастрычніка ў Мінску на Плошчы Свабоды.