Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
"Хроніка":
Міліцыя не можа знайсці вандалаў, якія апаганілі помнік Міхаілу Жызнеўскаму; Беларускія праваабаронцы рыхтуюцца да VI Міжнароднага кангрэса супраць смяротнага пакарання; Украінская праваабаронца Марыя Ясяноўская хоча высветліць прычыны свайго затрымання ў Мінску; Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» і былы палітвязень Алесь Бяляцкі выступіў на канферэнцыі "Варшаўскі дыялог для дэмакратыі".
“Каментар Эксперта”: Валянцін Стэфановіч пракаментаваў выступ Лідзіі Ярмошынай на TUT.BY. Праваабаронца звярнуў увагу на тое, што дагэтуль у заканадаўстве не прапісаны метад падліку бюлетэняў участковымі выбарчымі камісіямі.
"Асоба": Былы палітвязень Яўген Васьковіч, які быў асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі. Падчас зняволення адміністрацыя неаднаразова ціснула на яго па розных прычынах: з-за адмовы пісаць прашэнне аб памілаванні, з-за адмову ад працы і надуманыя дробныя парушэнні.
У музычных паўзах - кампазіцыі ў выкананні Janis Joplin.
.