viasna on patreon

Актывіст дамогся частковага паляпшэння ўмоў утрымання ў ІЧУ Смалявіцага і Мінскага раёнаў

2015 2015-10-27T09:11:26+0300 2015-10-28T16:12:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kulakou_l.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў.

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў.

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў у гэтым годзе двойчы адбываў адміністрацыйныя арышты ў ізалятарах часовага ўтрымання Смалявіцага і Мінскага РАУС. Такім чынам, улады пакаралі яго за ўдзел ўдзел у пікеце каля Кургана Славы і за акцыю салідарнасці з палітвязнем Юрыем Рубцовым.

Умовы ўтрымання ў Смалявіцкім ІЧУ былі, па словах актывіста, проста жудаснымі:

“Умовы – жудасныя, іншага слова не падбярэш. Дзённага святла няма, толькі праз шчыліну наверсе вакна пазнаеш, што прыйшоў дзень, Ноччу спаць немагчыма, бо жалезныя ложкі пакрытыя жалезнымі пласцінамі, на якіх не ўляжыш і 10 хвілін. Холадна, як зімой, і жудасны пах, бо ў прыбіральню ня водзяць і мусіш хадзіць па патрэбах у вядро. З-за гэтага паху немагчыма харчавацца, мяне дык першыя дні натуральна ванітавала”.

Не нашмат лепшыя ўмовы ўтрымання і ў ІЧУ Мінскага раёна, куды актывіста змясцілі напрыканцы ліпеня за акцыю салідарнасці з палітвязнем Юрыем Рубцовым. Пад час адбыцця арышту, трое сутак у адной камеры з актывістам знаходзіўся ВІЧ-інфекаваны грамадзянін, у якога нават медыцынскія дакументы пры змяшчэнні пад арышт не запыталіся.

Леанід Кулакоў падаў скаргу на умовы ўтрымання ў ізалятары. 3 ліпеня з гэтай нагоды актывіста наведаў супрацоўнік пракуратуры, які правёў апытанне. Урэшце актывіста запрасілі ў Міністэрства ўнутраных спраў для гутаркі і апытання. А днямі Упраўленне наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС, па выніках праверкі даслала Леаніду Кулакову афіцыйны адказ за подпісам часова выконваючага абавязкі начальніка ўпраўлення С.Аляшкевіча. У адказе паведамляецца, што “па Вашым звароце аб парушэннях умоў утрымання, нездавальняючым санітарным стане, а таксама матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ў ізалятарах часовага ўтрымання Мінскага і Смалявіцкага РАУСаў і нязгодзе з прынятым УУС Мінскага аблвыканкама рашэннем, упраўленнем наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС Рэспублікі Беларусі праведзена пільная праверка.

У ходзе праверкі ўстаноўлена, што асобныя недахопы ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ІЧУ Смалявіцкага РАУС былі абумоўленыя аб'ектыўнымі прычынамі і не з'яўляліся следствам нядобрасумленных адносінаў да выканання службовых абавязкаў супрацоўнікамі ІЧУ.

У ІЧУ названых РАУСаў рэгулярна праводзіцца дэзінфекцыя, дэзiнсекцыi i дэратызацыя памяшканняў, пра што сведчаць акты выкананых работ і адзнакі ў адпаведных журналах. Таксама ўмовы ўтрымання адміністрацыйна арыштаваных і адміністрацыйна затрыманых пастаянна вывучаюцца супрацоўнікамі Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі МУС, пра што складаюцца акты санітарна-гігіенічнага стану.

У 2015 годзе ў ІЧУ Смалявіцкага РАУС праведзеныя работы ў выглядзе замены ўнутраных сетак каналізацыі, вадаправода і гарачага водазабеспячэння; ўнутранага аздаблення памяшканняў санпрапускніка і пакоя падагрэву ежы (тынкоўка, афарбоўка сцен і столяў, абліцоўка сцен пліткай, укладка падлогі пліткай «грес»).

У цяперашні час завершаны работы па мантажы ў камерах ІЧУ сталоў і лавак з пасадачнымі месцамі па колькасці месцаў у камерах, а таксама тумбачкамі для захоўвання туалетных прыналежнасцяў.

Акрамя таго, у адпаведнасці з патрабаваннямі прадпісання аб ліквідацыі парушэнняў (№ 9 ад 2015/08/31) Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі МУС праводзяцца неабходныя мерапрыемствы, накіраваныя на прывядзенне ўмоў утрымання ў ІЧУ Смалявіцкага РАУС у належны стан.

Разам з гэтым, у бягучым годзе ў ІЧУ Мінскага РАУС праводзяцца неабходныя рамонтныя работы.

Парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб з боку супрацоўнікаў УУС Мінскага аблвыканкама ў ходзе праверкі не ўстаноўлена. У выпадку нязгоды з прынятым рашэннем, Вы маеце права абскардзіць яго ў суд”.

Нагадаем, 12 траўня грамадзкі актывіст Леанід Кулакоў адбыў 7 сутак адміністрацыйнага арышту ў Смалявіцкім ІЧУ за ўдзел у пікеце каля Кургана Славы, а 29 ліпеня ён дабраахвотна прыйшоў у Ізалятар часовага ўтрымання Мінскага раёна па вуліцы Скарыны, каб адседзець арышт за акцыю ў знак салідарнасці з Юрыем Рубцовым, у якога тады быў дзень народзінаў.

Адказ МУС Леаніду Кулакову. Фота bydc.info
Адказ МУС Леаніду Кулакову. Фота bydc.info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства