viasna on patreon

“Жывыя размовы” ў Бабруйску: стэрэатыпы адносна праваабарончай дзейнасці

2015 2015-10-26T12:23:00+0300 2015-10-29T12:34:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhyvyja_razmovy-babrujsk-lojka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельніца "Жывых размоваў" ад ПЦ "Вясна" Наста Лойка

Удзельніца "Жывых размоваў" ад ПЦ "Вясна" Наста Лойка

“Нашыя людзі пры словазлучэнні “праваабарончая арганізацыя” адразу ж даюць “пераклад”: апазіцыя...” - падкрэсліў карэспандэнт “Вячэрняга Бабруйска”, асвятляючы праваабарончае мерапрыемтсва “Жывыя размовы”, якое праходзіла ў горадзе. Гэтая акалічнасць сапраўды ўплывае на цікавасць людзей да правоў чалавека і тэматычных мерапрыемстваў, пагаджаюцца ўдзельнікі “Жывых размоваў”.

Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Праваабарончага цэнтра “Ідэнтычнасць” і Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend 18 кастрычніка збіраліся на сустрэчу з бабруйчанамі, каб адказаць на іх пытанні, датычныя правоў чалавека, ці падказаць выйсце з нейкай праблемнай сітуацыі. Як адзначылі праваабаронцы, жадаючых атрымаць такую інфармацыю апынулася няшмат. Адной з прычынаў гэтаму яны лічаць наяўнасць у насельніцтва стэрэатыпаў адносна праваабарончай дзейнасці, пра што кажа аўтар публікацыі ў газеце “Вячэрні Бабруйск”. 

Як адзначае юрыст ПЦ “Вясна” і актывістка Міжнароднага праваабарончага руху ў Беларусі Наста Лойка, з памылковае, няпоўнае разуменне сутнасці дзейнасці па абароне правоў чалавека даволі пашырана сярод насельніцтва. 

Мне дастаткова часта даводзіцца камунікаваць са звычайнымі людзьмі – ад маіх родных у іншым горадзе да наведвальнікаў публічных мерапремстваў рознай тэматыкі. І часцей за ўсё ў размовах высвятляецца, што людзі не разумеюць ні што такое правы чалавека, ні хто такія праваабронцы. Для іх парушэнні правоў чалавека – гэта любая несправядлівасць, а праваабронцы – занудныя юрысты, якія могуць быць адвакатамі і абараняць маньякаў падманнымі сродкамі. Таксама часта насамрэч праваабронцаў успрымаюць як частку “пятай калоны”, пра гэта нам прызнаюцца студэнты на семінары “Правы чалавека “на пальцах”: што ім спачатку было страшна ісці на мерапрыемства, баяліся, што там будуць за кагосьці агітаваць. А потым здзіўляюцца асобнаму тэзісу на гэтую тэму ў праграме семінара”.

Асноўнай прычынай такой сітуацыі суразмоўца лічыць нізкі агульны ўзровень прававой культуры ў грамадстве. 

“Нават юрыстам на юрфаку распавядаюць пра дыструктыўны характар дзейнасці праваабаронцаў. А наш выхад на шырокую аўдыторыю немагчымы праз абмежаванні свабоды слова і адсутнасць доступу да шырокіх каналаў інфармавання насельніцтва”.

Гэтая праблема, паводле Насты Лойкі, павінна вырашацца агульнымі намаганнямі: у гэтым кірунку павінны працаваць і праваабарончыя арганізацыі, і сродкі масавай інфармацыі, і самі людзі. 

“Першая парада людзям – усё ж не вешаць аўтаматычна клішэ на праваабронцаў, а паспрабаваць разабрацца, што гэта за людзі і чым яны займаюцца. З гэтай мэтай заўжды можна пачытаць праваабарончыя сайты, прыйсці да нас і задаць свае пытанні на семінарах і сустрэчах, таму для нас і быў важным удзел у такіх “Жывых размовах”. Вялікая роля ў распаўсюдзе аб’ектыўнай інфармацыі, канешне ж, павінна адводзіцца сродкам масавай інфармацыі. Праваабарончым арганізацыям таксама важна ўвесь час шукаць розныя шляхі для больш шчыльнай працы з шырокай публікай, рыхтаваць больш адаптаваныя да масавага ўспрыняцця матэрыялы пра сваю дзейнасць і іншыя падобныя рэчы”.

У бабруйчанаў ёсць магчымасць скарыстацца гэтымі парадамі. Прынамсі, у публікацыі “Вячэрняга Бабруйска” змешчаны кантакты праваабарончых арганізацыяў, куды яны могуць звярнуцца па неабходную інфармацыю.

"Жывыя размовы" ў Бабруйску 18 кастрычніка 2015
"Жывыя размовы" ў Бабруйску 18 кастрычніка 2015
"Жывыя размовы" ў Бабруйску 18 кастрычніка 2015
"Жывыя размовы" ў Бабруйску 18 кастрычніка 2015
"Жывыя размовы" ў Бабруйску 18 кастрычніка 2015
"Жывыя размовы" ў Бабруйску 18 кастрычніка 2015
"Жывыя размовы" ў Бабруйску 18 кастрычніка 2015
"Жывыя размовы" ў Бабруйску 18 кастрычніка 2015
"Жывыя размовы" ў Бабруйску 18 кастрычніка 2015
"Жывыя размовы" ў Бабруйску 18 кастрычніка 2015
"Жывыя размовы" ў Бабруйску 18 кастрычніка 2015
"Жывыя размовы" ў Бабруйску 18 кастрычніка 2015

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства