viasna on patreon

Прэвентыўны нагляд ў дачыненні да Паўла Вінаградава спынены

2015 2015-11-02T16:01:41+0300 2015-11-02T16:12:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vinagradau-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў. Фота Еўрарадыё.

Павел Вінаградаў. Фота Еўрарадыё.

Суд Бярэзінскага раёна 2 лістапада прыняў рашэнне аб спыненні прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да Паўла Вінаградава. Пра гэта праваабаронцам паведаміў сам актывіст:

- Гэта чыста фармальнае рашэнне, паколькі фактычна прэвентыўны нагляд у мяне скончыўся яшчэ 24 кастрычніка, а на наступны дзень я ўжо вярнуўся ў Менск, - паведаміў Павел.

Перад сканчэннем тэрміну нагляду грамадскаму актывісту, лідэру моладзевай арганізацыі Zmena Вінаградаву давялося пахвалявацца, паколькі 9 кастрычніка суд у Беразіно разглядаў прадстаўленне Бярэзінскага РАУСа аб працягу прэвентыўнага нагляду над ім, аднак суддзя палічыў, што падстаў для працягу прэвентыўнага нагляду няма.

Нагадаем, пасля падзей у снежні 2010 году Павел Вінаградаў быў арыштаваны, а затым асуджаны на 4 гады зняволення. 14 верасня 2011 г. актывіст быў вызвалены паводле ўказу аб памілаванні, падпісанага кіраўніком дзяржавы. Але за ім быў усталяваны прэвентыўна нагляд тэрмінам на 3 з паловай гады.

12 снежня 2014 года грамадскі актывіст, лідэр моладзевай арганізацыі Zmena Павел Вінаградаў вымушана з'ехаў з Мінска, каб пазбегнуць досыць пільнай увагі да сябе з боку праваахоўнікаў і адміністратыўнага пераследу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства