viasna on patreon

Мытня адпісалася наконт “чорных” спісаў: А вы тут пры чым?

2015 2015-11-03T08:23:43+0300 2015-11-03T10:12:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/miazha-belarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі адрэагаваў на акцыю, якая стартавала ў сацыяльных сетках у падтрымку гомельскіх праваабаронцаў Леаніда Судаленкі і Васіля Палякова. Чыноўнік мытнага ведамства не стаў адказваць грамадзянам на пытанні аб законнасці існавання на дзяржаўнай мяжы спісаў грамадзян, якія падлягаюць асабістага дагляду, а адпісаўся ў стылі "а вы тут прычым?»

Нагадаем, у дачыненні да праваабаронцаў рэгулярна праводзяцца адвольныя і нічым не матываваныя праверкі і паглыблены кантроль пры перасячэнні беларускай мяжы. Памежнае і мытнае ведамства адвольна ператварае перасячэнне мяжы Васілём і Леанідам ў акт бесчалавечнага абыходжання і ўмяшання ў асабістае жыццё. Частата дадзеных надглядаў паказвае на сістэмнасць дзеянняў мытнікаў і памежнікаў у дачыненні да праваабаронцаў, якія, апроч іншага, ні разу не прыцягваліся да адказнасці ні за парушэнні парадку перасячэння дзяржаўнай мяжы, ні за парушэнні парадку мытнага афармлення перамяшчаюцца рэчаў.

 “Мытныя органы, не маюць права выдаваць, выкарыстоўваць у асабістых мэтах альбо перадаваць трэцім асобам, у тым ліку дзяржаўным органам, інфармацыю, якая складае дзяржаўную, камерцыйную, банкаўскую, падатковую або iншую ахоўную законам тайну (сакрэты) і іншую канфідэнцыйную інфармацыю, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўствам дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза”, - працытыравалі мытнікі заканадаўства грамадзянам.

“Паколькі Вамі не прадастаўлена дакументаў і звестак, якія сведчаць аб парушэнні мытнымі органамі Вашых правоў або законных інтарэсаў,  пастолькі прававая ацэнка дзеянням службовых асоб мытных органаў пры правядзенні мытнага кантролю ў дачыненні да грамадзян Судаленка Леаніда і Палякова Васіля будзе дадзена ў выпадку звароту названых грамадзян з адпаведнымі заявамі”, - такім вось чынам палічылі мэтазгодным адпісацца ад грамадзян чыноўнікі мытнага ведамства.

Усяго зварот у падтрымку праваабаронцаў падпісалі 82 чалавекі і гледзячы на рассылачны ліст усе яны атрымалі аналагічныя адказы з мытні. Зварот да памежнага камітэту пакуль застаецца без адказу.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства