viasna on patreon

Жана Пцічкіна хоча дайсці да суда

2015 2015-11-03T16:21:19+0300 2015-11-03T16:26:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zanna_ptichkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жана Пцічкіна, маці памерлага ў СІЗО Ігара Пцічкіна (фота Радыё "Свабода")

Жана Пцічкіна, маці памерлага ў СІЗО Ігара Пцічкіна (фота Радыё "Свабода")

Жана Пцічкіна, маці загінулага ў СІЗА №1 Ігара Пцічкіна, азнаёмілася з вынікамі праведзенай экспертызы па зноў узбуджанай крымінальнай справе. Расследаванне працягваецца, і жанчыне па-ранейшаму забараняюць выдаваць інфармацыю следства.

“Ужо тры тыдні, як гатовыя вынікі экспертызы, але мне не даюць нічога сфатаграфаваць, перадрукаваць, а можна толькі ад рукі перапісваць. А там так усё напісана заблытана, што нават адвакат сказала, што зразумець заключэнне не адразу магчыма. І я, прачытаўшы, зразумела толькі адно: наркаманы і алкаголікі доўга не жывуць, і што мой сын памёр ад нейкіх болевых сімптомаў, і лекар ўсё роўна б не дапамог. Але таксама адзначана, што лекар паступіў па ўсіх пунктах няправільна, але нават калі б Ігара адвезлі ў стацыянар, ён усё роўна б памёр. Аднак жа, раней экспертыза паказала, што ён не наркаман і не алкаголік. Дык дзе ж праўда? Мне ўсё роўна незразумела, чаму ўсё хаваецца? Я лічу, што справу адмыслова зацягваюць”, - распавяла маці загінулага.

Цяпер Жана Пцічкіна чакае заключэння па справе і хоча дайсці да суда.

Нагадаем, маці памерлага ў СІЗА Ігара Пцічкіна працяглы час дамагаецца аднаўлення справядлівасці, імкнецца высветліць акалічнасці смерці сына і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці асоб, вінаватых у гэтай трагедыі. Яе доўга не дапускалі да азнаямлення з матэрыяламі праверкі па крымінальнай справе. Хоць папярэдняе расследаванне па факце смерці І. Пцічкіна было завершана яшчэ ў студзені 2015 года.

Ігар Пцічкін памёр у СІЗА 4 жніўня 2013 ад спынення сэрца, прычыны якога не высветлены. Блізкія памерлага думаюць, што смерць наступіла ў выніку збіцця Ігара ахоўнікамі ізалятара, бо на яго целе было мноства сінякоў і слядоў збіцця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства