Украінскіх журналістаў абвінавацілі ў спробе правезці ў Беларусь «экстрэмісцкую літаратуру»
Здарэнне адбылося наўкраінска-беларускаймяжы. АляксандрДонійі яго калегі з праграмы«Апошняя Барыкада», якая выходзіць на ўкраінскім Цэнтральным канале, ехалі транзітам у Вільню. Журналістаў затрымалі на 5 гадзінаў,піша ў «Facebook’у» журналіст Аляксандр Доній.
Украінцаў абвінавацілі ў спробе правозу «экстрэмісцкай літаратуры і аўдыёпрадукцыі». Агулам забралі 22 асобнікі: 5 дыскаў з фільмам «Украінская рэвалюцыя» пра падзеі 1917-1921 гадоў, дыскі «Музычная сотня. Майдан», дыскі «Апошняя Барыкада» і дыск пра Галадамор ва Украіне. Таксама ў журналістаў забралі 11 кнігаў.
«Правакацыяй» быў названы надпіс на мікрааўтобусе «Остання Барикада» і яго нават патрабавалі садраць. Тлумачэнні, што гэта назва праграмы пра культуру, якую і робяць затрыманыя журналісты, сілавікоў не задаволілі. Пасля гэтага здарэння Аляксандр Доній напісаў не вельмі прыемныя словы пра Беларусь і сітуацыю ў ёй. «Раю нікому не ездзіць у Беларусь. Там СССР, там “рускі мір”, там пахне Расеяй», – пракаментаваў сітуацыю ўкраінскі журналіст.