viasna on patreon

Разгляд справы Анатоля Лябедзькі за акцыю “Ланцуг памяці” каля КДБ перанесены

2015 2015-11-12T09:41:01+0300 2015-11-12T09:55:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kdb-aktion-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Ланцуг памяці" 29 кастрычніка ў Менску

"Ланцуг памяці" 29 кастрычніка ў Менску

Разгляд адміністратыўнай справы старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска перанесены па ягонай заяве на 20 лістапада. Пра гэта палітык паведаміў на сваёй старонцы ў facebook

Прычым, у той жа дзень, а 15-00 у Менскім гарадскім судзе Анатоль Лябедзька будзе абскарджваць ранейшую пастанову суда Цэнтральнага раёна аб прыцягненні яго да адміністратыўнай адказнасці (штраф 50 базавых велічынь) за ўдзел у іншай акцыі апазіцыі.

Нагадаем, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска 12 лістапада  павінен быў адбыцца суд над палітыкам за ўдзел у акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, якая адбылася каля будынку КДБ у Менску 29 кастрычніка. Сёння ж у гэты суд таксама за ўдзел у акцыі каля КДБ выклікаюць і Уладзімера Някляева.

Падчас акцыі ля КДБ 29 кастрычніка былі складзеныя таксама пратаколы на Мікалая Статкевіча і Максіма Вінярскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства