Пасля Халакосту: культура памяці і практыкі сацыяльнага выключэння ў Беларусі
16 лістапада завяршаецца Усееўрапейскі штогадовы тыдзень дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму "Хіба мы не сказалі Ніколі Зноў?"
Моладзевая праваабарончая група - Беларусь і Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі ў рамках праграмы тыдня запрашаюць на дыскусію і прэзентацыю
”Пасля Халакосту: культура памяці і практыкі сацыяльнага выключэння ў Беларусі”:
- прэзентацыя выставы «Лагер смерці Трасцянец» - Сабрына Бабоўскі (IBB, Мінск) і Аляксандр Даўгоўскі («Гістарычная майстэрня»);
- філасофская і гістарычная перспектыва практык выключэння ў сучасных грамадствах і ў Беларусі - філосаф Вольга Шпарага і гісторык Аляксей Братачкін (ECLAB)
Мерапрыемства адбудзецца 16 лістапада а 19-00 па адрасе: офіс ЦРСІ, вул. Кастрычніцкая 19Б, пакой 204 (Як знайсці?)