viasna on patreon

На Андрэя Гайдукова склалі пратакол за раздачу ўлётак пра зніклых палітыкаў

2015 2015-11-20T09:16:05+0300 2015-11-20T09:16:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gajdukou-zniklyja.jpg
Андрэй Гайдукоў, Наваполацк, 2015 год.

Андрэй Гайдукоў, Наваполацк, 2015 год.

На актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Андрэя Гайдукова склалі пратакол за акцыю салідарнасці з зніклымі беларускімі палітыкамі, якую ён правёў 16 лістапада ў Наваполацку.
“Пратакол склалі па 23.34 частка 3 (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Я спадзяваўся, што будзе "несанкцыянаваны распаўсюд прадукцыі СМІ". Буду чакаць позвы ў суд”, - адзначыў актывіст.
Пратакол складалі ў міліцыю, куды Андрэя Гайдукова выклікалі тэлефонным званком. «Учора быў званок ад іх з пытаннем, ці згодны я прыйсці. Я сказаў так, толькі афармляйце позву. Сёння зноў патэлефанавалі (капітан Рыбічонак Яўген Юр'евіч), сказалі позву ўручаць там», - падкрэсліў ён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства