viasna on patreon

На прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах хочуць пазбавіцца яшчэ аднаго “непаслухмянага” супрацоўніка

2015 2015-11-20T17:10:41+0300 2015-11-20T17:10:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/granit-vuveska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтым разам адміністрацыя прадпрыемства не жадае працягваць кантракт з Уладзімірам Табулай, які дванацццаць гадоў працуе на “Граніце” на розных пасадах.

Паводле 30-гадовага Уладзіміра Табулы, за увесь час працы (спачатку - электраслесарам, пасля - энергетыкам, майстрам па рамонце абсталявання, майстрам цэху) заўваг да яго не было і часта рабіліся прапановы падмяняць на час адпачынку сваіх непасрэдных кіраўнікоў.

У 2013 годзе Уладзімір атрымаў прызначэнне на пасаду інжынера па ахове працы і пераканаўся ў тым, што на прадпрыемстве не ўсё робіцца, як належыць, у справе бяспекі працоўных. Свае заўвагі наконт таго, каб працоўны рэжым на “Граніце” адпавядаў зацверджаным Правілам унутранага распарадку, ён перадаваў у адміністрацыю. “Але там давалі зразумець, што мне не трэба лезці не ў сваю справу, а пасля прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці па надуманай падставе”, - кажа Табула і ўзгадвае, як адзін з кіраўнікоў выказаў меркаванне, што такім чынам інжынера па ахове працы хочуць “паставіць на месца”.
Яшчэ адной нагодай для звальнення можа быць і тое, што Уладзімір захаваў добрыя адносіны з людзьмі, якія раней працавалі на “Граніце” і былі звольненыя за ўдзел у незалежным прафсаюзным руху. У выніку, калі інжынеру па ахове працы надыйшоў час праходзіць атэстацыйную камісію, ён раптоўна атрымаў паведамленне, што працоўны кантракт, які заканчваецца 17 снежня, будзе скасаваны. Пакуль Уладзімір Табула, які выхоўвае чатырох дзяцей, хоча трапіць на прыём да генеральнага дырэктара “Граніта”, а таксама накіраваў скаргу ў камісію па працоўных спрэчках прадпрыемства і ў дэпартамент Пінскай міжраённай інспекцыі па працы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства