viasna on patreon

Брэст: гарвыканкам забараніў актывістам АГП ладзіць пікеты, прысвечаныя эканамічным праблемам у Беларусі

2015 2015-11-25T10:36:28+0300 2015-11-25T10:36:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/agp-sciagi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі планавалі на працягу аднаго дня правесці дзесяць пікетаў у розных месцах горада, каб прыцягуць увагу грамадскасці да праблем, звязаных з эканамічным крызісам у краіне і неабходнасці рэфармавання эканомікі.

З адказу за подпісам намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Генадзя Барысюка вынікае, што падставай для адмовы ў правядзенні акцый з’явілася адсутнасць дамоўленасцяў з арганізацыямі аховы здароўя, камунальнымі службамі і праваахоўнымі органамі.

Як паведаміў намеснік старшыні АГП Уладзімір Вуек, такая рэакцыя ўладаў прагназавалася, таму замест пікетаў вырашана было правесці альтэрнатыўныя мерапрыемствы, падчас якіх сябры і актывісты партыі распаўсюдзілі сярод мінакоў і праз паштовыя скрыні жыхароў горада амаль 1000 асобнікаў інфармацыйнага бюлетэня “Голас розуму”, у якім падрабязна рапавядалася пра прычыны эканамічнага крызіса і пра сутнасць праграмы АГП “Мільён новых працоўных месцаў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства