viasna on patreon

Андрэя Гайдукова аштрафавалі за пікет на 8,1 млн рублёў

2015 2015-12-01T08:53:40+0300 2015-12-01T08:53:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gajdukou-zniklyja.jpg
Андрэй Гайдукоў, Наваполацк, 2015 год.

Андрэй Гайдукоў, Наваполацк, 2015 год.

У Наваполацку 30 лістапада адбыўся суд над актывістам аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Андрэем Гайдуковым за пікет памяці зніклых палітыкаў 16 лістапада. Справу разглядала суддзя Алёна Верташонак. Сведкамі былі прадстаўнік наваполацкага гарвыканкаму Уладзімір Беляеў і міліцыянт Аляксандр Барэткін.
Суд пастанавіў прызнаць Андрэя Гайдукова вінаватым на падставе ч.3 арт.23.34 КаАП і падвергнуць яго штрафу ў памеры 45 базавых велічынь (8,1 млн рублёў).
Мясцовыя дэмакратычныя актывісты прыйшлі падтрымаць Андрэя. Актывіст аргкамітэту БХД Яўген Шымчонак прыйшоў з плакатам: "Андрэй Гайдукоў нічога не парушаў. За што Яго судзіць?"
Сам Гайдукоў збіраецца абскардзіць рашэнне, сваю віну не прызнае. "Усё было у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, я нічога ня парушыў. Суд быў прадузятым, прызнанне вінаватым ды такі вялікі штраф нічым не матываваныя», - адзначыў Андрэй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства